ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 23 красавіка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +3°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 лютага 2021, 12:46

У Грузіі датэрмінова знімуць шэраг абмежаванняў з-за паляпшэння сітуацыі з COVID-19

Георгій Гахарыя. Фота GHN
Георгій Гахарыя. Фота GHN

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Грузіі датэрмінова знімуць шэраг каранцінных абмежаванняў у сувязі з паляпшэннем эпідэмічнай абстаноўкі ў краіне, паведамляе агенцтва GHN.

"Штодзённы ўзровень заражэння знізіўся да ніжэй як 4 працэнтаў, што дае магчымасць нам і далей знімаць абмежаванні", - заявіў прэм'ер-міністр Грузіі Георгій Гахарыя на пасяджэнні ўрада.

Ён адзначыў: зніжэнне захваральнасці ў краіне дае магчымасць аслабіць каранцінныя меры раней за запланаваны тэрмін. Пры гэтым прэм'ер лічыць, што дзейнічаць у такім пытанні трэба асцярожна. "Чым смялей мы знімаем абмежаванні, тым больш у кожнага з нас адказнасці за выкананне неабходных правіл, - адзначыў Георгій Гахарыя. - Таму мы ўсе павінны працаваць разам, каб захаваць нашы дасягненні ў галіне барацьбы з інфекцыямі, каб унесці яшчэ большы ўклад у эканоміку і турызм у канцы вясны і ў пачатку лета".

Прэм'ер-міністр паведаміў: з 8 лютага адновіць работу муніцыпальны транспарт, будуць адкрыты рынкі. З 15 лютага аб'екты харчавання, у тым ліку рэстараны, змогуць пачаць работу на адкрытых пляцоўках. Таксама з 15 лютага будзе адноўлена навучанне ў школах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі