11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Не менш за пяць замежных турыстаў загінулі і амаль 20 чалавек шпіталізаваны ў Грэцыі з-за магутнага шторму на поўначы паўвострава Халкідзікі. Аб гэтым паведамляе агенцтва France-Presse са спасылкай на мясцовую паліцыю.
Шторм абрушыўся на паўночныя раёны Грэцыі гэтай ноччу. На тэрыторыі паўвострава Халкідзікі прайшлі праліўныя дажджы і моцны град, пашкоджаны будынкі і лініі камунікацый.
Цяпер у раёне працуюць выратавальныя брыгады.-0-