Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 сакавіка 2023, 12:33

У Германіі заявілі аб рызыцы сутыкнуцца з няхваткай газу наступнай зімой

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Германія наступнай зімой можа сутыкнуцца з няхваткай прыроднага газу. Такі прагноз зрабіў кіраўнік Федэральнага сеткавага агенцтва краіны Клаус Мюлер у інтэрв'ю Financial Times, паведамляе ТАСС.

Паводле слоў Мюлера, небяспека няхваткі блакітнага паліва не мінула. Ёсць шэраг фактараў, якія могуць паўплываць на тое, ці зможа Германія закупіць дастатковую колькасць газу.

У прыватнасці, пэўныя рызыкі звязаны з тым, што Кітай на фоне аднаўлення сваёй эканомікі пасля пандэміі павялічыць закупкі газу на сусветным рынку. Мюлер адзначыў, што кітайская эканоміка расце хутчэй, чым раней прагназавалася, таму попыт на газ з боку Кітая ў гэтым годзе вырасце.

Мюлер таксама нагадаў, што ў 2022 годзе ФРГ закупляла газ у Расіі. Аднак у гэтым годзе такой магчымасці ўжо не будзе: Германія сутыкнецца з поўнай адсутнасцю трубаправоднага газу з РФ. Пры гэтым няма надзей, што ў 2023 або 2024 годзе павялічыцца прапанаванне звадкаванага прыроднага газу на сусветным рынку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі