Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 мая 2022, 10:49

У Германіі заявілі аб прыкметным зніжэнні прытоку ўкраінскіх бежанцаў

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У маі колькасць украінскіх бежанцаў, якія прыбываюць у Германію, знізілася ў разы ў параўнанні з сакавіком. Такія даныя прывяла кіраўнік МУС ФРГ Нэнсі Фезер, паведамляе ТАСС.

Паводле яе слоў, апошнім часам у Германію кожны дзень прыязджае каля дзвюх тысяч украінцаў. Для параўнання, у сакавіку прыбыло каля 15 тыс. Пры гэтым назіраецца значны адток бежанцаў: штодзённа з краін ЕС праз Польшчу назад ва Украіну едзе 20 тыс. украінцаў.

Нэнсі Фезер адзначыла, што калі б бежанцы з Украіны маглі працаваць у Германіі па сваёй спецыяльнасці і кваліфікацыі, яны заставаліся б у краіне і не ехалі назад.

Паводле апошніх даных, Германія прыняла ў сябе каля 400 тыс. украінскіх бежанцаў. Аднак гэта афіцыйная статыстыка. У МУС лічаць, што рэальныя лічбы намнога вышэйшыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі