Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 студзеня 2021, 15:28

У Германіі выбралі магчымага пераемніка Ангелы Меркель

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўніком правячай партыі Германіі выбраны 59-гадовы прэм'ер-міністр федэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія Армін Лашэт. Аб гэтым паведамляе Deutsche Welle.

Рашэнне было прынята на з'ездзе Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС). Сапернікамі Арміна Лашэта ў барацьбе за пасаду старшыні партыі, якая ўваходзіць у правячую ў ФРГ кааліцыю, з'яўляліся былы кіраўнік фракцыі ХДС у бундэстагу Фрыдрых Мерц, які вярнуўся з бізнесу ў палітыку, і кіраўнік знешнепалітычнага камітэта бундэстага Норберт Ротген.

Фармальна працэдура выбрання новага старшыні партыі завершыцца пасля галасавання па пошце, паколькі варыянт анлайн-галасавання не прадугледжаны ў законе аб партыях Германіі. З'езд ХДС з мэтай выбрання новага старшыні двойчы пераносіўся з-за пандэміі.

Новы старшыня ХДС з'яўляецца адным з найбольш верагодных кандыдатаў на пасаду канцлера ад кансерватыўнага блока ХДС/ХСС на вераснёўскіх выбарах у бундэстаг. Пры гэтым патэнцыяльнымі кандыдатамі таксама лічацца прэм'ер-міністр Баварыі і старшыня Хрысціянска-сацыяльнага саюза (ХСС) Маркус Зёдэр, а таксама міністр аховы здароўя ФРГ Енс Шпан.

Цяперашні канцлер Германіі, палітык ад ХДС Ангела Меркель, якая ўзначальвае ўрад краіны ўжо 15 гадоў, адмовілася зноў вылучаць сваю кандыдатуру. У кастрычніку 2018 года яна заявіла, што не будзе ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі на наступных выбарах у бундэстаг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі