ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +24°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 мая 2022, 16:19

У Германіі ўвялі 21-дзённы каранцін для захварэлых на воспу малпаў

Фота pexels
Фота pexels

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Германіі ўвялі трохтыднёвы каранцін для заражаных воспай малпаў. Аб гэтым заявіў міністр аховы здароўя ФРГ Карл Лаўтэрбах, паведамляе ТАСС.

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Германіі падкрэсліў, што нават на пачатковых стадыях эпідэміі павінны прымацца строгія меры. Улады ФРГ сумесна з Інстытутам Роберта Коха распрацавалі рэкамендацыі, згодна з якімі захварэлыя павінны будуць знаходзіцца на самаізаляцыі 21 дзень.

Улады Бельгіі 20 мая таксама ўвялі ў краіне 21-дзённы каранцін для захварэлых на воспу малпаў. Краіна стала першай у свеце, якая прымяніла такія меры.

Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, з 7 мая ў свеце быў выяўлены 131 пацверджаны выпадак заражэння людзей воспай малпаў і 106 мяркуемых выпадкаў захворвання ў 19 краінах свету.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі