Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 снежня 2022, 11:21

"У Германіі страх пераважае над разважлівасцю". Немец пра кагнітыўную вайну за чалавечы розум

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА нямецкі актывіст і блогер Овэ Шатаўэр выказаўся пра сітуацыю ва Украіне.

"Я часта выкарыстоўваю фразу "салодкая атрута Дзікага Захаду", што нясе так званыя ліберальныя каштоўнасці. Гэта салодкая атрута вельмі небяспечная - вось што я хачу сказаць усім сябрам у Расіі, а цяпер і ў Беларусі. Я хачу перасцерагчы - не вельмі паддавайцеся ўплыву гэтага салодкага, вясёлкавага пластыкавага свету. Для мяне гэта салодкая атрута, мядовая пастка. Гэта, на жаль, глабальны феномен. Мяне засмучае няздольнасць людзей думаць сваёй галавой і выпрацоўваць імунітэт супраць павярхоўнай сутнасці заходняга свету", - сказаў Овэ Шатаўэр.

Актывіст адзначыў, што сёння ідзе размова пра такое паняцце, як кагнітыўная вайна, вайна за чалавечы розум. "Гэта вайна за сэрцы і розумы людзей, і яна пачалася вельмі даўно. Гэта вайна вядзецца на ўсіх узроўнях, яе задача - маніпуляваць думкамі людзей. Возьмем, напрыклад, Галівуд. Кінаіндустрыя ЗША - гэта ў чыстым выглядзе інструмент "мягкай сілы". Яе дзеянне заключаецца ў тым, што людзі не заўважаюць, як ім унушаюць пэўныя думкі. Гэта вельмі каварная, скрытая маніпуляцыя свядомасцю, якая прадаўжаецца дзесяцігоддзямі", - сказаў Овэ Шатаўэр.

Ён дадаў: "Гэта "мяккая сіла" праз доўгі час дае свой вынік. Пасля таго як у Расіі да ўлады прыйшоў Уладзімір Пуцін і перастаў прадаваць Захаду за бясцэнак нафту і газ, пачалася сістэматычная работа супраць Пуціна. Вельмі доўга і метадычна, дзень у дзень праводзілася падача інфармацыі ў негатыўным святле: Пуцін бязлітасны палітык, Пуцін дыктатар. Гэтак жа вялася інфармацыйная кампанія супраць Лукашэнкі. На працягу доўгага часу табе расказваюць пра твайго суседа толькі дрэннае. І чалавек, на жаль, так пабудаваны, што будучы акружаны толькі дрэннымі навінамі пра свет, ён ужо не можа думаць пра яго добра. І калі я задаю пытанне людзям на вуліцы або сваім кліентам, што вы думаеце пра Пуціна, усе кажуць, што Пуцін дзіўны, ненармальны, што ён нейкі не такі. А на пытанне чаму, ніхто не можа даць адказу. Але яны кожны тыдзень глядзяць навіны, дзе ўжо гадоў 15 пра Лукашэнку і Пуціна гавораць толькі дрэннае. І таму людзі проста паўтараюць, што Лукашэнка і Пуцін нейкія няправільныя палітыкі. І гэта нядзіўна, калі 15 гадоў запар з экранаў тэлевізара ўбіваць людзям у галаву адну і тую ж інфармацыю".

Блогер падкрэсліў, што плады гэтай кагнітыўнай вайны, шматгадовай антырасійскай і антыбеларускай прапаганды ў 2022 годзе пажынае нямецкае грамадства. "Яно гатова мерзнуць, перажываць фінансавыя цяжкасці, горш жыць і мірыцца з развалам эканомікі - усё таму, што прапагандзе ўдалося пасеяць у людзях вялізны страх перад Расіяй, што нібыта Расія цяпер нападзе на Еўропу, а потым заваюе ўвесь свет. У Германіі сёння страх пераважае над разважлівасцю", - рэзюмаваў Овэ Шатаўэр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі