Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 сакавіка 2022, 11:53

У Германіі рэзка выраслі цэны на прадукты

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Германіі цэны на шэраг прадуктаў харчавання і іншыя тавары рэзка выраслі ў параўнанні са студзенем гэтага года. У большасці выпадкаў скачок складае да 50 працэнтаў, паведамляе нямецкі часопіс Focus.

Да найбольш важных груп тавараў, якія падаражэлі, належаць макароны (да 40 працэнтаў), мыйныя сродкі (да 20 працэнтаў), мінеральная вада (больш за 10 працэнтаў), малочныя прадукты (да 5 працэнтаў), кава (да 10 працэнтаў), папяровыя сурвэткі (да 15 працэнтаў), туалетная папера (да 10 працэнтаў), папяровыя ручнікі (да 20 працэнтаў) і алей (да 100 працэнтаў).

З-за апасення яшчэ большага павышэння цэн жыхары сталі скупляць тавары, што прывяло да з'яўлення пустых паліц у супермаркетах, у першую чаргу размова ідзе пра муку, алей, макароны і туалетную паперу. Каб пазбегнуць дэфіцыту, у некаторых магазінах сталі выдаваць абмежаваную колькасць тавару на рукі, напрыклад, толькі адзін пачак мукі.

Выданне таксама прыводзіць рэкамендацыі, як жыхары краіны могуць сэканоміць ва ўмовах скачка цэн. У прыватнасці, прапануецца піць ваду з-пад крана, якую пры неабходнасці можна адфільтраваць, замест таго, каб купляць бутэляваную; купляць сезонныя агародніну і садавіну; сачыць за акцыямі і скідкамі і шукаць тавары па найбольш выгадных цэнах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі