Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 кастрычніка 2020, 15:05

У Германіі раскрылі 9 крымінальных чатаў у Telegram

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральнае ведамства крымінальнай паліцыі Германіі (BKA) і генеральная пракуратура Франкфурта-на-Майне раскрылі дзевяць крымінальных чатаў у мэсэнджары Telegram, у якіх удзельнічалі амаль 8 тыс. карыстальнікаў. Аб гэтым паведамляе нямецкая тэлерадыёкампанія Deutsche Welle.

Праз гэтыя групы, у прыватнасці, вёўся гандаль зброяй і наркотыкамі.

Следства ўжо ўстанавіла асобы 28 падазроных з Германіі і Аўстрыі. У іх напярэдадні былі праведзены вобыскі, было канфіскавана 4 кг наркотыкаў, агнястрэльная зброя і 8 тыс. еўра наяўнымі.

Улады вядуць расследаванне ў адносінах да 13 фігурантаў ва ўзросце ад 18 да 54 гадоў. Двы мужчыны з Германіі ўжо затрыманы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі