Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 кастрычніка 2018, 17:08

У Германіі пры сутыкненні поезда з грузавіком пацярпелі 17 чалавек

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На поўдні Германіі адбылося сутыкненне пасажырскага поезда з грузавіком, у выніку чаго пацярпелі 17 чалавек, паведамляе нямецкая газета Rheinische Post.

Аварыя здарылася недалёка ад Боданскага возера, у раёне Бодэнзэ. Паводле існуючых звестак, у момант сутыкнення ў поездзе знаходзілася каля 100 чалавек.

У выніку здарэння вадзіцель грузавіка, машыніст поезда і некаторыя пасажыры былі шпіталізаваны з нязначнымі траўмамі. Рух паяздоў у раёне аварыі быў часова прыпынены.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі