Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 лістапада 2021, 15:13

У Германіі прапанавалі размясціць мігрантаў на тэрыторыі Украіны

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутат Бундэстага ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ) Нільс Шмід лічыць неабходным звярнуцца да Украіны з просьбай размясціць на яе тэрыторыі мігрантаў, якія цяпер знаходзяцца на польскай граніцы, паведамляе нямецкая радыёстанцыя Deutschlandfunk.

Паводле слоў палітыка, на знешніх граніцах ЕС павінны быць забяспечаны закон і парадак. Павінны дзейнічаць працэдуры прадастаўлення сховішча, і парадак прыёму людзей павінен рэгулявацца. Для гэтага Польшчы патрэбна падтрымка Еўрапейскага саюза, адзначыў Нільс Шмід.

У сувязі з гэтым дэпутат Бундэстага лічыць, што мігрантаў можна размясціць ва Украіне, пакуль яны праходзяць працэдуры па прадастаўленні сховішча.

Палітык таксама раскрытыкаваў Польшчу за жорсткае абыходжанне з мігрантамі. Ён адзначыў, што Польшча звязана міжнароднымі законамі, якія рэгламентуюць працэдуры прадастаўлення прыстанішча і прадастаўлення гуманітарнай абароны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі