Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 красавіка 2022, 16:08

У Германіі пачаўся харчовы крызіс

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Германія ўжо сутыкнулася з харчовым крызісам, а на фоне інфляцыі ў краіне можа пачацца эканамічная рэцэсія. Аб гэтым у інтэрв'ю "Известиям" заявіла член экспертнага савета па эканамічным развіцці пры нямецкім урадзе Вераніка Грым.

"Мы ўжо сутыкнуліся з харчовым крызісам. Высокія цэны на газ павялічылі кошт угнаенняў і прывялі да іх дэфіцыту. Акрамя таго, у бягучым годзе не будзе экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі з Расіі і Украіны. Для прамыслова развітых краін гэта азначае рост цэн на прадукты харчавання, для краін, што сталі на шлях развіцця, гэта можа прывесці да голаду", - заявіла Вераніка Грым.

Эканаміст не выключыла эканамічную рэцэсію ў краіне на фоне інфляцыі і энергетычнай нестабільнасці. "Інфляцыя зноў рэзка ўзрастае, а эканамічны рост спыніцца. Нельга выключаць і рэцэсію", - лічыць Вераніка Грым.

Яна адзначыла, што для эканомікі Германіі спыненне паставак расійскага газу стала б адчувальнай праблемай. "Пры такім развіцці падзей дзяржава павінна будзе актывізаваць свае страхавыя функцыі: падтрымліваць кампаніі і прадухіляць беспрацоўе праз дапамогі за кароткатэрміновую работу", - сказала эксперт.

У выпадку адмаўлення ад расійскага газу Германіі давядзецца закупляць ЗПГ праз тэрміналы іншых еўрапейскіх краін. "Гэта ў цэлым выканальна, але патрабуе вялікіх намаганняў і прывядзе так ці інакш да павышэння цэн", - лічыць Вераніка Грым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі