Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 ліпеня 2021, 13:45

У Германіі на хімзаводзе Bayer адбыўся магутны выбух

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У нямецкім горадзе Леверкузен на заводзе хіміка-фармацэўтычнай карпарацыі Bayer адбыўся магутны выбух, паведамляе Focus.

Вялізны слуп дыму, які падымаецца над заводам, відаць за некалькі кіламетраў.

Паліцыя Леверкузена рэкамендавала гараджанам не выходзіць з дома і трымаць дзверы і вокны закрытымі. Пакуль невядома, ці ёсць небяспека забруджвання паветра хімікатамі.

Пра прычыны выбуху не паведамляецца. Таксама невядома, ці ёсць пацярпелыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі