ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 23 сакавіка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +14°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 мая 2022, 16:27

У Германіі на фоне росту цэн набірае абароты сацыяльны крызіс

Фота з архіва
Фота з архіва

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Германіі на фоне росту цэн на прадукты, паліва і камунальныя паслугі набірае абароты сацыяльны крызіс, паведамляе нямецкае выданне Spiegel.

У існуючай сітуацыі, адзначае выданне, асабліва моцна церпяць грамадзяне краіны з нізкім узроўнем даходу. І ва ўрада да гэтага часу няма рашэння такой праблемы.

Кіраўнік Асацыяцыі цэнтраў сацыяльнага харчавання Германіі Ёхен Бруль расказаў, што радавыя немцы рызыкуюць аказацца ў цяжкім становішчы з-за рэзкага скачка цэн на прадукты харчавання і энерганосьбіты. Ён адзначыў, што людзям не хапае зарплаты, каб дацягнуць да канца месяца. Не застаецца грошай нават на прадукты. "Прынамсі, калі размова ідзе аб здаровым харчаванні і свежай агародніне і фруктах", - цытуе Ёхена Бруля Baltnews.

Паводле яго слоў, толькі за гэты месяц у Нюрнбергу колькасць людзей, якія звярнуліся ў Цэнтр сацыяльнага харчавання па дапамогу, павялічылася ў два разы - да 10 тыс. чалавек.

Сітуацыя значна ўскладняецца тым, што ў краіну за апошнія месяцы прыехалі каля 600 тыс. украінскіх бежанцаў. Дзяржава таксама павінна браць на сябе цяжар па падтрымцы гэтых людзей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі