Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 сакавіка 2021, 17:08

У Германіі і Канадзе прыпынена вакцынацыя прэпаратам AstraZeneca

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Групы дзяржаўных бальніц Берліна Charite і Vivantes спынілі ўвядзенне вакцыны AstraZeneca жанчынам ва ўзросце да 55 гадоў, паведамляе газета Tagesspiegel.

"Хоць пасля вакцынацыі AstraZeneca ў пацыентаў Charitе не было ніякіх ускладненняў, мы гэта робім у якасці меры засцярогі і пасля таго, як даведаліся аб тым, што ў Германіі стала вядома аб новых цэрэбральных вянозных трамбозах сярод жанчын", - заявіла прэс-сакратар клінікі. Яна дадала, што дзве трэці супрацоўнікаў Charitе вакцынаваны, 70 працэнтаў з іх - прэпаратам AstraZeneca.

Паводле даных газеты, 29 сакавіка ў акрузе Ойскірхен (Паўночны Рэйн-Вестфалія) вакцынацыя прэпаратам AstraZeneca таксама спынена для жанчын ва ўзросце да 55 гадоў. Прычынай сталі два выпадкі трамбозу. Адзін меў смяротны зыход - памерла 47-гадовая жанчына.

Як паведамляе агенцтва DPA, у сталіцы Германіі таксама прыпынена выкарыстанне вакцыны кампаніі AstraZeneca ў людзей, якім менш за 60 гадоў, пасля новых выпадкаў трамбозу на тэрыторыі ФРГ.

Даследчы Інстытут Паўля Эрліха (PEI) апублікаваў даныя аб вакцынацыі прэпаратам AstraZeneca, у якіх гаворыцца пра 31 зарэгістраваны выпадак трамбозу вен пасля ўвядзення прэпарату AstraZeneca, у 19 выпадках была зарэгістравана трамбацытапенія, дзевяць чалавек памерлі пасля вакцынацыі. Паводле даных PEI, пацярпелі два мужчыны 36 і 57 гадоў і 29 жанчын ад 20 да 63 гадоў.

Акрамя таго, Нацыянальны дарадчы камітэт Канады па імунізацыі рэкамендаваў Міністэрству аховы здароўя паўночнаамерыканскай краіны прыпыніць вакцынацыю насельніцтва малодшага за 55 гадоў прэпаратам AstraZeneca да больш дэталёвага вывучэння даных аб утварэнні тромбаў у вялікіх сасудах пры парушэнні згусальнасці крыві ў прышчэпленых.

Шэраг еўрапейскіх краін, у тым ліку Францыя, Італія, Нідэрланды, прыпынілі прымяненне вакцыны з-за выпадкаў трамбозу.

Вакцына AstraZeneca была афіцыйна адобрана ў Вялікабрытаніі 30 снежня мінулага года, а 29 студзеня бягучага года такі дазвол даў рэгулятар Еўрасаюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі