Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 кастрычніка 2021, 13:42

У Германіі аўтамабіль уехаў у групу дзяцей

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аўтамабіль уехаў у групу вучняў пачатковай школы каля дзіцячага сада ў нямецкім горадзе Вітцэнхаўзен федеральной зямлі Гесэн, паведамляе Hessenschau.

Паводле даных паліцыі, дзве дзяўчынкі і хлопчык ва ўзросце ад сямі да дзевяці гадоў атрымалі сур'ёзныя траўмы. Для дастаўкі пацярпелых у бальніцу былі задзейнічаны два выратавальныя верталёты.

30-гадовы вадзіцель аўтамабіля таксама атрымаў сур'ёзныя траўмы і быў шпіталізаваны.

На гэты час расследуюцца прычыны ДТЗ. Паліцыя высвятляе, ці мог вадзіцель на момант ДТЗ быць у стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі