ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 11 мая 2021
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 сакавіка 2021, 12:26

У Германіі адзначылі высокую якасць вакцыны "Спадарожнік V"

Фота з архіва
Фота з архіва

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік пастаяннай камісіі па вакцынацыі пры ўрадзе Германіі Томас Мертэнс адзначыў высокую якасць расійскай вакцыны "Спадарожнік V", паведамляе Rheinische Post.

"Гэта добрая вакцына, і я мяркую, што яе дазволяць да прымянення ў ЕС. Расійскія вучоныя маюць вялікі вопыт работы з вакцынамі. "Спадарожнік V" зроблены разумна", - заявіў Томас Мертэнс.

Кіраўнік камісіі таксама адзначыў, што як і ў выпадку з AstraZeneca, расійская вакцына распрацавана на аснове адэнавіруса. Аднак у адрозненне ад AstraZeneca, у вакцыне "Спадарожнік V" выкарыстоўваюцца два розныя вектарныя вірусы для першай і другой доз.

Раней паведамлялася, што Еўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў (EMA) пачало працэдуру паслядоўнай экспертызы рэгістрацыйнага дасье вакцыны "Спадарожнік V". Некалькі дзяржаў ЕС ужо адобрылі прымяненне "Спадарожнік V" у індывідуальным парадку, не чакаючы агульнаеўрапейскай рэгістрацыі прэпарата з боку EMA.

У пачатку лютага медыцынскі часопіс Lancet апублікаваў вынікі клінічных даследаванняў вакцыны "Спадарожнік V", дзе стала вядома, што эфектыўнасць прэпарата склала 91,6 працэнта.

Расія 11 жніўня 2020 года зарэгістравала першую ў свеце вакцыну ад каранавіруса, якая атрымала назву "Спадарожнік V". Прэпарат быў распрацаваны Нацыянальным даследчым цэнтрам эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі. "Спадарожнік V" з'яўляецца вектарнай вакцынай на аснове адэнавіруса чалавека.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі