Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 ліпеня 2021, 13:00

У Геленджыку адбыўся выбух у гасцініцы - адзін чалавек загінуў

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Геленджыку адзін чалавек загінуў, пяць пацярпелі, у тым ліку дзіця, пры выбуху бытавога газу ў магазіне пры гасцініцы, паведамляе ТАСС.

ЧП здарылася ў чатырохпавярховай гасцініцы, якая размешчана на вул.Савецкай. Месца выбуху знаходзілася ў магазіне на першым паверсе. Ратавальнікамі была вынята з-пад завалаў жанчына і перададзена медыкам. Усяго пацярпелі пяць чалавек, у тым ліку дзіця. Чацвёра знаходзяцца ў рэанімацыі.

Папярэдняй прычынай пажару лічаць няспраўнасць газавага абсталявання або неасцярожнае абыходжанне з ім.

Пракуратура праводзіць праверку, на месцы працуюць супрацоўнікі МНС і следчыя СУ СК РФ па Краснадарскім краі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі