Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 сакавіка 2020, 19:50

У гарах Грузіі пад лавінай загінулі тры лыжнікі з Італіі

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тры лыжнікі з Італіі загінулі пры сыходжанні лавіны ў Сванеціі (Грузія). Аб гэтым паведамляе грузінскае інфармацыйнае агенцтва Black Sea Press.

Паводле папярэдніх даных, сыходжанне лавіны выклікала група італьянскіх турыстаў, якая каталася ў забароненай зоне на гары Тэтнульдзі. Пад лавіну трапілі шэсць чалавек, трох з-пад снежнага завалу дасталі ратавальнікі: двое з іх не пацярпелі, у аднаго турыста адзначаюцца шматлікія пераломы. Яшчэ тры чалавекі загінулі.

Кампанія развіцця горных курортаў (падраздзяленне Міністэрства эканомікі і ўстойлівага развіцця Грузіі) заклікала грамадзян у час катання не перасякаць забаронную зону, падпарадкоўвацца патрабаванням адміністрацыі курорта і выконваць знакі на маркіраваных лыжных трасах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі