Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 лістапада 2019, 17:50

У Францыі з-за снегападаў 170 тыс. дамоў застаюцца без электрычнасці

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На паўднёвым усходзе Францыі з-за моцных снегападаў 170 тыс. дамоў пазбаўлены электразабеспячэння. Аб гэтым паведамляе ў Twitter аператар энергасетак Францыі Enedis.

Удакладняецца, што па стане на 9.00 па мясцовым часе без электрычнасці застаюцца дамашнія гаспадаркі ў дэпартаментах Дром, Ізер, Ардэш, Рона і Луара. У пацярпелыя ад снегападаў населеныя пункты мабілізаваны больш за 2,2 тыс. спецыялістаў кампаніі Enedis. Стыхія таксама парушыла дарожныя зносіны ў шэрагу раёнаў. Камунальныя службы расчышчаюць дарогі ад снегу.

На сённяшні дзень снегападаў на паўднёвым усходзе краіны не прагназуецца, аднак 17 лістапада ў шэрагу раёнаў магчымы мокры снег. У той жа час на паўднёвым захадзе краіны, у дэпартаментах Ланды і Атлантычныя Пірэнеі, на 16 лістапада аб'яўлена аранжавае папярэджанне з-за ліўняў, паведамляе газета Le Parisien.

Моцныя снегапады прыйшлі на паўднёвы ўсход Францыі 14 лістапада. Па стане на раніцу 15 лістапада без электрычнасці заставаліся больш за 330 тыс. дамашніх гаспадарак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі