Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 лістапада 2021, 16:25

У Францыі прайшлі масавыя беспарадкі

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На поўдні Францыі ў камуне Фрэжус у ноч на 5 лістапада прайшлі масавыя беспарадкі, у выніку пацярпеў адзін супрацоўнік паліцыі. Аб гэтым паведамляе тэлеканал BFM TV.

Беспарадкі прадаўжаліся больш за тры гадзіны. Маладыя людзі падпалілі экскаватар і некалькі аўтамабіляў, смеццевыя бакі. Супрацоўнікаў паліцыі, якія прыбылі на месца, удзельнікі беспарадкаў закідалі камянямі і бутэлькамі з запальнай сумессю. Для аказання дапамогі і аднаўлення парадку таксама прыбылі супрацоўнікі праваахоўных органаў з Тулона і Драгіньяна. Два чалавекі былі затрыманы.

Як паведамляе ТАСС, камуна Фрэжус рэгулярна становіцца месцам сутыкненняў з сіламі правапарадку. У сярэдзіне кастрычніка паліцэйскія некалькі разоў былі вымушаны прымяняць газавыя гранаты і стрэльбы з рызінавымі кулямі, каб абараніцца ад агрэсіўна настроеных грамадзян. Паводле папярэдніх даных, нападзенні былі ўчынены пасля антынаркатычнага рэйду і затрымання некалькіх падазроных у распаўсюджванні наркотыкаў. Такія сутыкненні здараліся вясной гэтага года, тады некалькі паліцэйскіх атрымалі раненні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі