ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 кастрычніка 2022
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 чэрвеня 2022, 11:38

У Францыі прагназуюць высокія тэмпы інфляцыі ў бліжэйшыя месяцы

Фота з архіва
Фота з архіва

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рост цэн у Францыі на працягу наступных месяцаў прадоўжыцца. Аб гэтым заявіў кіраўнік французскага Мінфіна Бруно Ле Мэр, паведамляе ТАСС.

Паводле слоў чыноўніка, інфляцыя ў Францыі выходзіць на пікавыя значэнні, такая сітуацыя будзе захоўвацца ў бліжэйшы час. Пры гэтым ён адзначыў, што паляпшэнняў у такім плане трэба чакаць не раней за пачатак наступнага года.

Бруно Ле Мэр нагадаў, што ўрад краіны збіраецца выдаваць малазабяспечаным грамадзянам прадуктовыя чэкі для набыцця сельскагаспадарчай прадукцыі мясцовай вытворчасці. Таксама да канца лета будзе дзейнічаць скідка на бензін.

Разам з тым адзначаецца, што кошт аўтамабільнага паліва на запраўках, нягледзячы на ўведзены дысконт, перавысіў ужо 2 еўра за літр.

Рост інфляцыі ў Францыі звязаны з павышэннем кошту тарыфаў на электрычнасць, а таксама з ростам цэн на паслугі, прадукты харчавання і прамысловыя тавары.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі