Сцяг Серада, 15 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 жніўня 2024, 15:19

У Францыі прафсаюзы таксістаў патрабуюць кампенсацый за абмежаванні ў сувязі з Алімпіядай

Фота з архіва
Фота з архіва
1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Французскія прафсаюзы таксістаў патрабуюць ад Міністэрства транспарту Францыі кампенсацый за абмежаванні, уведзеныя ў сувязі з правядзеннем Алімпійскіх гульняў у Парыжы, паведамляе радыё Franceinfo.

У пісьме прафсаюзаў гаворыцца, што таксапаркі сутыкнуліся са спадам даходаў на 40-50 працэнтаў з-за таго, што ўлады запатрабавалі ад кампаній перавесці супрацоўніцкаў на дыстанцыйны рэжым работы ў час Гульняў, а таксама абмежавалі рух у раёрах узвядзення алімпійскіх аб'ектаў і забаранілі стаянкі таксі ў межах перыметраў бяспекі, якія былі ўведзены за паўтара тыдні да адкрыцця Алімпіяды-2024.

Прафсаюзы адзначылі зніжэнне актыўнасці "ў найбольш важных месцах для парыжскіх таксі, такіх як канферэнц-цэнтры, канцэртныя і спартыўныя залы", а таксама ў цэнтральных раёнах французскай сталіцы.

У сувязі з гэтым таксісты патрабуюць ад урада фінансавай кампенсацыі. Яны сцвярджаюць, што праблемны перыяд пачаўся яшчэ ў сакавіку бягучага года і прадоўжыцца да кастрычніка. Акрамя таго, паводле іх слоў, акрамя парыжскіх таксістаў ад арганізацыі Алімпіяды пацярпелі і таксісты Марселя, куды турысты нібыта сталі менш ездзіць з-за затораў.

Летнія Алімпійскія гульні-2024 праходзяць з 26 ліпеня па 11 жніўня. Паводле даных улад Францыі, у Парыжы і яго прыгарадах у гэты перыяд чакаецца да 15 млн турыстаў. З-за апасенняў адносна перагрузкі грамадскага транспарту ў рэгіёне работадаўцаў папрасілі па магчымасці перавесці сваіх супрацоўнікаў на дыстанцыйны рэжым работы, а таксама паднялі ў два разы кошт праезду ў грамадскім транспарце: з 2,1 еўра да 4 еўра за паездку ў межах сталіцы.

Сёння таксама стала вядома, што ў аргкамітэце Алімпійскіх гульняў у Парыжы заявілі пра выпадкі крадзяжоў у Алімпійскай вёсцы, нягледзячы на тое, што там дзейнічаюць строгія меры і кругласутачна працуюць 180 камер відэанагляду. Акрамя таго, спартсмены скардзяцца на недастатковую колькасць ежы і нізкую скорасць папаўнення запасаў некаторых прадуктаў у Алімпійскай вёсцы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі