Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 кастрычніка 2020, 12:37

У Францыі пасля забойства настаўніка правяраюць дзейнасць больш як 50 мусульманскіх асацыяцый

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 50 мусульманскіх асацыяцый у Францыі будуць правераны з боку дзяржавы, некаторыя могуць быць закрыты пасля таго, як пад Парыжам быў жорстка забіты школьны настаўнік гісторыі, які паказаў на ўроку вучням карыкатуры на прарока Мухамеда. Аб гэтым заявіў міністр унутраных спраў Францыі Жэральд Дарманен, паведамляе ТАСС.

"На працягу тыдня дзяржаўныя служачыя наведаюцца ў 51 асацыяцыю. Пры гэтым многія (асацыяцыі. - Заўвага БЕЛТА), па маёй ініцыятыве, як аб тым прасіў прэзідэнт, будуць распушчаны ў адпаведнасці з рашэннем Савета міністраў", - удакладніў Жэральд Дарманен.

Кіраўнік МУС заявіў, што жадае закрыцця, у прыватнасці, Камітэта супраць ісламафобіі (CCIF), на які, паводле яго слоў, спасылаўся ў сваім відэазвароце бацька аднаго з вучняў школы, незадаволены дзеяннямі выкладчыка. "Гэта асацыяцыя, якая атрымлівае дапамогу дзяржавы, падатковыя паслабленні, і пры гэтым яна асуджае ісламафобію з боку ўлад. Таксама я хацеў бы, каб пра самароспуск абвясціла арганізацыя Baraka City", - сказаў міністр.

Увечары 16 кастрычніка ў горадзе Канфлан-Сэнт-Анарын (сталічны рэгіён Іль-дэ-Франс) было ўчынена нападзенне на 47-гадовага настаўніка побач са школай, дзе той выкладаў гісторыю. Жорстка забіўшы мужчыну, зламыснік спрабаваў пагражаць паліцэйскім, якія прыбылі на месца здарэння, але быў застрэлены. Расследаванне злачынства даручана антытэрарыстычнай пракуратуры Францыі. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон назваў тое, што здарылася, тэрарыстычным актам. Паводле апошніх даных паліцыі, пры расследаванні гэтага нападзення затрыманы 11 чалавек.

Следчыя звязваюць забойства з прафесійнай дзейнасцю педагога. Згодна з іх данымі, 5 кастрычніка ў час урока, прысвечанага свабодзе слова, настаўнік дэманстраваў вучням карыкатуры на прарока Мухамеда. Пасля таго выкладчык пачаў атрымліваць пагрозы ад бацькоў вучняў. Ён скардзіўся ў сувязі з гэтым у камісарыят паліцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі