Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 лістапада 2019, 11:42

У Францыі невядомы адкрыў стральбу ў бары

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Невядомы мужчына адкрыў стральбу ў бары Марсэля (Францыя), 6 чалавек атрымалі раненні, паведамляе французскі тэлеканал BFM.

Інцыдэнт адбыўся вечарам 31 кастрычніка. Паводле слоў відавочцаў, мужчына пад'ехаў да бара на матацыкле, зайшоў ва ўстанову і пачаў страляць. Злачынец збег да прыезду паліцыі. Яго матывы невядомы.

Паводле апошніх даных, адзін з пацярпелых знаходзіцца ў цяжкім стане.

Паліцыя вядзе пошукі стралка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі