Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 верасня 2021, 17:43

У Францыі непрышчэпленых медыкаў будуць адхіляць ад работы

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Францыі з 15 верасня ўсе медыцынскія работнікі павінны прад'яўляць сваім работадаўцам даведкі аб поўнай вакцынацыі. У выпадку адсутнасці дакумента іх будуць адхіляць ад работы, паведамляе інтэрнэт-выданне The Local.

Правіла распаўсюджваецца на ўсіх работнікаў аховы здароўя і супрацоўнікаў дамоў састарэлых, а таксама на ўсіх, хто працуе валанцёрам у гэтых установах. Крайні тэрмін для атрымання хаця б першай дозы - 15 верасня. Калі медработнік атрымаў першую дозу вакцыны, ён зможа прадаўжаць працаваць, але пры ўмове праходжання тэсту кожныя 72 гадзіны.

Хто не зможа прад'явіць патрэбнае пасведчанне, будзе адхілены ад работы.

Работадаўцам, якія не будуць правяраць паказанні аб вакцынацыі сваіх супрацоўнікаў, пагражае штраф у памеры 135 еўра, а за больш як тры правапарушэнні ён можа дасягаць 3750 еўра.

Паводле апошніх даных, у Францыі вакцынаваны каля 88 працэнтаў медыцынскіх работнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі