Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 чэрвеня 2022, 11:10

У Францыі блок "Разам!" усяго на 0,1 працэнта абышоў саюз левых у першым туры парламенцкіх выбараў

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Францыі кіруючая кааліцыя "Разам!" абышла ўсяго на 0,1 працэнта галасоў кааліцыю левых сіл "Новы народны экалагічны і сацыяльны саюз" у першым туры выбараў у парламент, паведамляе ТАСС.

Па выніках апрацоўкі ўсіх бюлетэняў, кааліцыя "Разам!" атрымала 25,7 працэнта, саюз левых - 25,6 працэнта.

Далей з 18,7 працэнта галасоў ідзе "Нацыянальнае аб'яднанне" пад старшынствам Марын Ле Пен, якая раней удзельнічала ў прэзідэнцкіх выбарах у Францыі.

Адзначаецца, што галасаванне не выклікала цікавасці ў французаў: 52,5 працэнта грамадзян, якія маюць права голасу, не наведалі выбарчыя ўчасткі. Такім чынам, яўка ў першым туры выбараў стала самай нізкай у гісторыі краіны. Мінулыя парламенцкія выбары таксама праходзілі пры невысокай яўцы. Эксперты адзначаюць, што гэта з'ява становіцца трэндам для грамадска-палітычнага жыцця Францыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі