Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 лютага 2024, 14:43

У Фінляндыі колькасць беспрацоўных павялічылася на 20 тыс. у параўнанні з мінулым годам

Фота pixabay.com
Фота pixabay.com
20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Фінляндыі колькасць беспрацоўных павялічылася на 20 тыс. у параўнанні з мінулым годам. Аб гэтфм сведчаць даныя статыстычнага ўпраўлення краіны, паведамляе тэлерадыёкампанія Yle.

Паводле даных упраўлення, беспрацоўе сярод людзей ва ўзросце 15-74 гады склала 7,7 працэнта ў студзені ў параўнанні з 6,9 працэнта на год раней. У студзені налічвалася каля 231 тыс. беспрацоўных.

У студзені 2024 года Міжнародная арганізацыя працы (МАП) апублікавала даклад "Перспектывы развіцця занятасці і сацыяльнай сферы ў свеце", у якім гаворыцца, што ўзровень беспрацоўя ў свеце ў 2024 годзе будзе расці, гэтак жа і сацыяльная няроўнасць. Аўтары даклада адзначаюць, што па большасці эканамічных паказчыкаў у свеце захоўваюцца значныя адрозненні паміж краінамі з высокім і нізкім узроўнем даходу. У краінах з высокім узроўнем даходу ў 2023 годзе доля людзей, не маючых работы і зацікаўленых у яе пошуку, складала 8,2 працэнта, тады як у дзяржавах з нізкім узроўнем - 20,5 працэнта.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі