Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 красавіка 2021, 14:42

У Фінляндыі адкрываюцца рэстараны і бары

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўсіх рэгіёнах Фінляндыі з 19 красавіка адкрываюцца рэстараны і бары пасля абмежаванняў, якія дзейнічалі з-за распаўсюджвання COVID-19, такая інфармацыя апублікавана ў Twitter Міністэрства эканамічнага развіцця і занятасці Фінляндыі.

Як удакладняецца, установы павінны выконваць часовыя абмежаванні адносна гадзін работы, гадзін продажу алкаголю, колькасці кліентаў у памяшканнях рэстаранаў і бараў.

Паводле даных Універсітэта Джонса Хопкінса, у Фінляндыі на 18 красавіка зарэгістраваны 84 131 выпадак заражэння COVID-19, памерлі 887 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі