29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Фінляндыі адбудзецца другі тур выбараў прэзідэнта, паколькі ніводны з кандыдатаў не набраў палавіны ці больш галасоў у час праведзенага 28 студзеня галасавання. Аб гэтым паведамляе ТАСС.
У другі тур прэзідэнцкіх выбараў, які адбудзецца ў Фінляндыі 11 лютага, выйшлі былы прэм'ер-міністр Аляксандр Стуб і былы кіраўнік МЗС Пека Хаавіста. Аб гэтым паведамляе ў папярэдніх даных Мінюст Фінляндыі пасля падліку 100 працэнтаў галасоў.
Стуб набраў 27,2 працэнта, Хаавіста - 25,8 працэнта, гаворыцца ў паведамленні. Чакаецца, што канчатковыя вынікі выбараў будуць зацверджаны 30 студзеня.
Датэрміновае галасаванне ў другім туры ў Фінляндыі, калі галасуе большасць выбаршчыкаў, пройдзе з 31 студзеня па 6 лютага. Вынікі другога тура павінны будуць прадставіць не пазней за 14 лютага. Інаўгурацыя новага кіраўніка дзяржавы адбудзецца 1 сакавіка.
Згодна з заканадаўствам, прэзідэнт Фінляндыі выбіраецца прамым усеагульным галасаваннем на шэсць гадоў і не можа быць на чале ўлады больш за два тэрміны запар. Па гэтай прычыне сярод кандыдатаў не было цяперашняга кіраўніка дзяржавы Саулі Нііністэ, які займае сваю пасаду з 2012 года.-0-