
Фота Unsplash
5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У амерыканскім горадзе Філадэльфія ў час святкавання Дня Незалежнасці ЗША невядомы адкрыў стральбу. Аб гэтым паведамляе газета "Известия" са спасылкай на тэлеканал NBC.
Паведамляецца, што ў выніку здарэння паранены двое афіцэраў паліцыі. Адзін з іх атрымаў агнястрэльнае раненне ў галаву, другі быў паранены ў плячо. Абодва пацярпелыя дастаўлены ў бальніцу.
Удакладняецца, што перастрэлка адбылася каля гарадскога Мастацкага музея недалёка ад канцэртнай пляцоўкі ў той час, як тысячы людзей назіралі за святочным салютам.-0-