Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 сакавіка 2020, 09:31

У Еўропе зафіксавана больш за 250 тыс. выпадкаў заражэння каранавірусам

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Еўропе адзначаецца найбольшая колькасць захварэлых і памерлых ад каранавіруса: зафіксавана 250 287 выпадкаў заражэння і 13 950 лятальных канцоў, паведамляе ТАСС са спасылкай на штодзённы інфармацыйны бюлетэнь Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

На другім месцы - Заходне-Ціхаакіянскі рэгіён, да якога, у прыватнасці, аднесены Кітай, Рэспубліка Карэя і Японія. У ім па стане на 26 сакавіка зафіксавана 99 058 захварэлых і 3 540 лятальных канцоў.

Трэцюю пазіцыю займае Паўднёвая і Паўночная Амерыка, дзе каранавірусам заразіліся ў агульнай колькасці 75 712 чалавек і 1 065 памерлі.

За суткі аб выяўленні каранавіруса аб'явілі тры новыя краіны (тэрыторыі).

Згодна з прыведзенай статыстыкай, усяго ў свеце па стане на 10.00 па жэнеўскім часе 26 сакавіка зарэгістравана 462 684 выпадкі заражэння каранавірусам і 20 834 выпадкі лятальнага канца. За суткі колькасць заражаных павялічыліся больш як на 49 тыс. чалавек, колькасць памерлых вырасла на 2 401.

У сваю чаргу Універсітэт Джонса Хопкінса і газета The New York Times паведамілі, што ЗША выйшлі на першае месца ў свеце па колькасці заражаных. Паводле інфармацыі ўніверсітэта, які праводзіць падлікі на аснове даных федэральных і мясцовых улад, у ЗША выявілі 82 404 выпадкі інфіцыравання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі