
Фота з архіва
26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўропа змагаецца з ляснымі пажарамі, агнём ахоплены нацыянальныя паркі і запаведнікі. Аб гэтым паведамляе тэлеканал "МІР24".
У прыватнасці, у Чэхіі гарыць нацыянальны парк "Чэшская Швейцарыя". З агнём вядуць барацьбу больш за 100 ратавальнікаў і авіяцыя. Праваахоўнікі перакрылі пад'язныя дарогі, жыхароў эвакуіравалі.
У Грэцыі маштабны пажар у нацыянальным парку "Дадзія". Улады краіны праводзяць эвакуацыю, на сёння з небяспечнай зоны вывезены больш за 450 чалавек. Гарыць і папулярны ў турыстаў востраў Лесбас у Эгейскім моры.
Акрамя таго, пажары закранулі запаведнікі Германіі. У Іспаніі агнём спалена звыш 20 тыс. га лесу.-0-