ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 28 верасня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +10°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 мая 2022, 15:43

У Еўрапарламенце назвалі ЗША распальшчыкам канфлікту ва Украіне

Фота з архіва
Фота з архіва

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Член Еўрапейскага парламента ад Ірландыі Клэр Дэйлі лічыць, што Вашынгтон больш за ўсіх зацікаўлены ў прадаўжэнні канфлікту ва Украіне, паколькі бачыць у гэтым магчымасці для амерыканскага ваенна-прамысловага комплексу, паведамляе РІА Навіны.

Паводле яе слоў, украінскі канфлікт адкрывае для ЗША новы рынак і абяцае ваенна-прамысловаму комплексу краіны "шчаслівыя дні".

Злучаныя Штаты, на думку еўрадэпутата, таксама зацікаўлены ў распальванні крызісу, каб тым самым аслабіць Маскву. Гэта таксама з'яўляецца прычынай таго, чаму ўкраінскі канфлікт усё яшчэ не ўрэгуляваны.

Клэр Дэйлі таксама заявіла, што ЗША зацікаўлены ў эканамічным аслабленні краін Еўрасаюза, якія сёння вымушаны плаціць высокую цану за канфлікт ва Украіне. Паводле яе слоў, ЗША чакаюць, што ў такіх краінах, як Германія, абанкруцяцца цэлыя галіны. У той жа час улады Германіі, відаць, гатовы з гэтым мірыцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі