Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 мая 2020, 14:47

У ЕС спадзяюцца, што турыстычны сезон гэтым летам будзе агульнаеўрапейскім

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўракамісар па пытаннях унутранага рынку Цьеры Брэтон выказаў надзею на аднаўленне гэтым летам агульнаеўрапейскага турыстычнага сезона. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю французскаму тэлеканалу BFM, паведамляе ТАСС.

"Безумоўна, у Еўропе будзе турыстычны сезон гэтым летам, - адзначыў ён. - Ці будзе ён агульнаеўрапейскім? Вельмі на гэта спадзяёмся. Ці будзе ён нацыянальным? Гэта так".

У пачатку мая Цьеры Брэтон падкрэсліваў, што межы пандэміі не супадаюць з межамі краін, таму некаторыя зоны ў ЕС могуць быць адкрыты для турыстаў, у той час як іншыя застануцца закрытымі.

Раней міністр турызму Грэцыі Харыс Тэахарыс заявіў, што турысты з усіх краін свету змогуць прыязджаць у Грэцыю з 1 ліпеня, выключаючы грамадзян дзяржаў са складанай эпідсітуацыяй. Кіпр адкрые межы для турыстаў яшчэ раней: плануецца, што гэта адбудзецца 15 чэрвеня. У Румыніі курорты Чорнага мора адкрыюцца ўжо 1 чэрвеня.

Каб спыніць распаўсюджванне COVID-19, улады большасці краін ЕС увялі рэжым самаізаляцыі насельніцтва, які цяпер паўсюль аслабляецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі