ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 26 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 студзеня 2022, 17:57

У Егіпце выявілі максімальную з пачатку пандэміі колькасць заражэнняў COVID-19 за суткі

Фота з архіва
Фота з архіва

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Егіпце за суткі выявілі 1809 выпадкаў заражэння каранавірусам, што стала максімумам з пачатку пандэміі. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на даныя Міністэрства аховы здароўя краіны.

Адзначаецца, што за мінулыя суткі ў Егіпце было зарэгістравана 35 смяротных выпадкаў з-за COVID-19. Усяго з пачатку пандэміі на каранавірус перахварэлі 413,5 тыс. чалавек, з іх ад ускладненняў памерлі больш за 22,4 тыс.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, да гэтага моманту поўную вакцынацыю прайшлі 25,2 млн чалавек, гэта значыць кожны чацвёрты жыхар Егіпта. Першую дозу вакцыны атрымалі сама меней 37 млн чалавек.

Раней рэгіянальны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) для краін Усходняга Міжземнамор'я Ахмед аль-Мандары заявіў, бягучая сітуацыя з пандэміяй у рэгіёне выклікае сур'ёзную занепакоенасць. "За тыдзень рост колькасці захварэлых склаў 37 працэнтаў, а ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года паказчыкі захваральнасці выраслі на 186 працэнтаў, - паведаміў ён. - Усяго ў рэгіёне зарэгістравана больш за 18,2 млн выпадкаў заражэння і каля 320 тыс. смярцей з-за COVID-19".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі