
16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У трох штатах Эфіопіі зафіксавана ўспышка халеры: ад хваробы памерлі ўжо дзевяць чалавек. Аб гэтым паведаміў прадстаўнік дэпартамента аховы здароўя штата Бенішангул/Гумуз (Асоса) Абдулмунхем Аль-Бешыр, інфармуе ТАСС.
Паводле яго слоў, цяпер агульная колькасць захварэлых дасягнула 131 чалавека, дзевяць памерлі.
У гэтым годзе ўспышкі вострага інфекцыйнага захворвання былі зафіксаваны ў 14 афрыканскіх краінах. У 2022 годзе найбольшая колькасць захварэлых была зарэгістравана ў Малаві і склала 60 тыс. чалавек.
Халера - вострая кішэчная, антрапанозная інфекцыя, якая выклікаецца мікраарганізмам Vibrio cholerae. Захворванне паражае як дзяцей, так і дарослых, а пры адсутнасці лячэння можа за некалькі гадзін прывесці да смерці. Інфіцыраванне адбываецца ў асноўным праз заражаную ваду.-0-