Фота з архіва
22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ЕАЭС прапануюць абмеркаваць праект змяненняў у тэхрэгламент Мытнага саюза "Аб бяспецы мэблевай прадукцыі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Беллеспаперапрам".
Праект змяненняў і камплект дакументаў да яго размешчаны на афіцыйным сайце ЕАЭС. Праект змяненняў уключае ўдакладненне і канкрэтызацыю: прымяняльнай тэрміналогіі, галіны прымянення, патрабаванняў да прадукцыі і метадаў іх ацэнкі, а таксама пералікаў стандартаў, што забяспечваюць прымяненне ТР МС 025/2012.
Заўвагі і прапановы па праекце змяненняў могуць быць прадстаўлены ў Еўразійскую эканамічную камісію да запланаванай даты завяршэння публічнага абмеркавання ў пісьмовай форме на папяровым носьбіце па адрасе: 119121, г.Масква, Смаленскі бульвар, д.3/5, корп.1, а таксама ў электронным ваглядзе па электроннай пошце: dept_techregulation@eecommission.org.
Копіі пісьмаў просяць таксама накіроўваць у канцэрн "Беллеспаперапрам" на электронны адрас ved@bellesbumprom.by не позней за 13 верасня 2024 года (з тэмай паведамлення "Змяненне ў ТР МС 025/2012 у частцы патрабаванняў") для ўліку пры фарміраванні абагульненай пазіцыі па праекце змяненняў. Кантактная асоба - Валковіч Алеся Мікалаеўна, тэл. (17) 210-44-49.
Публічнае абмеркаванне праекта тэхнічнага рэгламенту прадоўжыцца да 20 верасня.-0-