Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 лютага 2024, 13:10

У Дзярждуму ўнеслі праект звароту да Кангрэса ЗША ў сувязі з атакай на Іл-76 

Фота ТАСС
Фота ТАСС
1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Дзярждуму РФ унеслі праект звароту да Кангрэса ЗША ў сувязі з атакай на Іл-76. Аб гэтым інфармуе ТАСС.

Камітэт Думы па міжнародных справах унёс на разгляд праект пастановы аб звароце дэпутатаў да Кангрэса Злучаных Штатаў у сувязі з учыненым УСУ тэрактам, у выніку якога быў збіты расійскі самалёт Іл-76.

Згодна з дакументам, дэпутаты Дзярждумы звяртаюцца да амерыканскіх кангрэсменаў у сувязі з пацверджанымі данымі аб учыненні Кіевам тэрарыстычнага акта. У выніку гэтай атакі 24 студзеня 2024 года над тэрыторыяй Расіі ў Белгародскай вобласці быў збіты самалёт Іл-76, які перавозіў палонных ваеннаслужачых УСУ для загадзя ўзгодненага абмену.

"Паражэнне самалёта ажыццёўлена ваеннымі фарміраваннямі Украіны з раёна населенага пункта Ліпцы Харкаўскай вобласці з прымяненнем зенітнага ракетнага комплексу Patriot амерыканскай вытворчасці", - гаворыцца ў праекце. Дэпутаты Дзярждумы заклікаюць Кангрэс ЗША асудзіць злачынствы Украіны і садзейнічаць прыцягненню да адказнасці выканаўцаў гэтага тэракта.

Напярэдадні прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў, што Іл-76 з украінскімі палоннымі быў збіты амерыканскай сістэмай Patriot. Ён таксама заявіў, што Масква настойвае на правядзенні міжнароднага расследавання катастрофы. У Мінабароны Расіі раней заяўлялі, што расійскі ваенна-транспартны самалёт Іл-76 над Белгародскай вобласцю 24 студзеня быў збіты ўкраінскімі ваеннымі. На борце паветранага судна знаходзіліся 65 украінскіх палонных для абмену, а таксама трое афіцэраў УС Расіі для суправаджэння і шэсць членаў экіпажа. Усе яны загінулі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі