Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 студзеня 2021, 14:36

У Дзярждуме РФ лічаць, што арганізатары пратэстаў 23 студзеня хацелі дэстабілізаваць сітуацыю па "беларускім сцэнарыі"

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізатары няўзгодненых акцый пратэсту ў Расіі 23 студзеня хацелі ахвяр, каб дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне па "беларускім сцэнарыі". Аб гэтым заявіў першы намеснік кіраўніка фракцыі "Адзіная Расія" ў Дзярждуме РФ Андрэй Ісаеў, паведамляе ТАСС.

"Аўтары сцэнарыя падзей, што адбываліся 23-га чысла - для гэтага клікалі дзяцей - хацелі ахвяр для таго, каб у далейшым расхістваць сітуацыю па "беларускім сцэнарыі". І толькі дзякуючы вельмі мужным, умелым, дастойным дзеянням супрацоўнікаў праваахоўных органаў гэтых ахвяр удалося пазбегнуць", - сказаў парламентарый перад пленарным пасяджэннем ніжняй палаты.

Дэпутат лічыць, што размова ідзе не проста аб несанкцыянаваных акцыях, а аб арганізаваных масавых беспарадках. "Мы сутыкнуліся з тым, што ўпершыню на такіх акцыях дзейнічалі амаль прафесійныя баевікі, якія нападалі на супрацоўнікаў паліцыі, прымянялі рукапрыкладства, ледзь не забілі на Пушкінскай плошчы чалавека, які падняў плакат супраць Навальнага", - падкрэсліў Андрэй Ісаеў.

Дэпутат упэўнены, што з гэтага неабходна атрымаць урокі. "Неабходна напаўняць рэальным зместам прыняты па ініцыятыве прэзідэнта закон аб выхаваўчай рабоце ў адукацыйных установах. Гэта не павінна стаць фармальнасцю. З моладдзю трэба працаваць пастаянна", - рэзюмаваў Андрэй Ісаеў.

Несанкцыянаваныя акцыі ў падтрымку затрыманага Аляксея Навальнага прайшлі ў Маскве і іншых гарадах 23 студзеня. Пракуратура і паліцыя папярэджвалі аб адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Паводле інфармацыі крыніцы ТАСС у медыцынскіх колах, траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі 42 супрацоўнікі праваахоўных органаў. Былі пацярпелыя і сярод пратэстуючых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі