Сцяг Нядзеля, 1 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 лістапада 2024, 14:19

У Дзярждэпе ЗША пацвердзілі, што Байдэн дазволіў наносіць удары ўглыб Расіі

Фота Агенцтва Анадалу
Фота Агенцтва Анадалу
19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амерыканскі лідар Джо Байдэн дазволіў наносіць удары дальнабойнай зброяй па Расіі. Аб гэтым у інтэрв'ю бразільскай газеце O Globo заявіў памочнік дзяржсакратара Злучаных Штатаў па справах Заходняга паўшар'я Браян Нікалс, перадае ТАСС.

Нікалс пры гэтым адзначыў, што, як лічаць у Вашынгтоне, гэта рашэнне падштурхне Расію пайсці на перагаворы.

Да гэтага афіцыйныя пацвярджэнні інфармацыі аб дазволе Кіеву такіх удараў прыходзілі толькі з Еўропы, у ЗША ўхіляліся ад афіцыйных каментарыяў. У прыватнасці, кіраўнік прэс-службы амерыканскага дыпведамства Мэцью Мілер гаварыў, што Дзярждэп ЗША не можа пацвердзіць або абвергнуць інфармацыю аб тым, што адміністрацыя Байдэна дазволіла наносіць удары з тэрыторыі Украіны ўглыб РФ тактычнымі балістычнымі ракетамі ATACMS.

17 лістапада газета The New York Times са спасылкай на крыніцы напісала, што дзеючы прэзідэнт ЗША дазволіў наносіць удары з тэрыторыі Украіны ўглыб РФ ракетамі ATACMS. Следам за гэтым паведамленнем французская газета Le Figaro апублікавала матэрыял, у якім гаварылася, што Францыя і Вялікабрытанія далі аналагічны дазвол на выкарыстанне сваіх ракет SCALP і Storm Shadow. Пазней газета выключыла гэта з артыкула на сайце без тлумачэння прычын. Кіраўнік МЗС Францыі Жан-Ноэль Баро заявіў, што Парыж не мяняў пазіцыю па ўдарах углыб РФ.

У кабміне ФРГ паведамілі, што ЗША праінфармавалі Берлін аб рашэнні санкцыянаваць удары ўглыб Расіі. Кіраўнік дыпслужбы ЕС Жазэп Барэль пацвердзіў, што ўлады ЗША знялі абмежаванні на ўдары сваімі ракетамі на адлегласць да 300 км углыб тэрыторыі Расіі. Ён адзначыў, што гэта абмяркоўвалася на сустрэчы кіраўнікоў МЗС дзяржаў ЕС, але тыя не прынялі агульнага рашэння аб адмене абмежаванняў, кожная краіна будзе вырашаць сама.

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў нагадаў, што пазіцыя Масквы наконт удараў амерыканскімі ракетамі ўглыб расійскай тэрыторыі была выразна і недвухсэнсоўна сфармулявана прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у верасні. Паводле яго слоў, гэта рашэнне азначае "якасна новы віток" у напружанасці.

Сёння, 19 лістапада, расійскі лідар Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які зацвярджае абноўленую ядзерную дактрыну. У дакуменце пашырана катэгорыя краін і ваенных саюзаў, адносна якіх праводзіцца ядзернае стрымліванне. Таксама дапоўнены пералік ваенных пагроз, для нейтралізацыі якіх патрэбны такія дзеянні. Агрэсію з боку любой няядзернай дзяржавы, але з удзелам або пры падтрымцы ядзернай краіны, будуць лічыць іх сумесным нападзеннем на Расію.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі