Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 кастрычніка 2020, 11:41

У Дубаі адкрыўся самы вялікі ў свеце фантан

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Дубаі (ААЭ) адкрылі самы вялікі ў свеце фантан. Яго занеслі ў Кнігу рэкордаў Гінеса, паведамляе Reuters.

Фантан Пальмы (the Palm Fountain) размешчаны ў прыбярэжным раёне Дубая на востраве Пальма Джумейра. Новая адметная мясціна Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў займае плошчу 1,3 тыс. кв.м і ўвайшла ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самы вялікі фантан у гісторыі. Яго адкрыццё трансліравалася ў прамым эфіры па ўсім свеце. Фантан абсталяваны 128 магутнымі помпамі, якія выкідваюць у неба рознакаляровыя струмені вады вышынёй 105 м.

"Гэты фантан з'яўляецца прыкладам яшчэ адной вяхі ў архітэктурных дасягненнях Дубая", - адзначылі прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінеса на адкрыцці збудавання.

Адзіны ў Дубаі рознакаляровы фантан, упрыгожаны больш як 3 тыс. святлодыёдных фанароў, будзе адкрыты для публікі круглы год. Кожныя паўгадзіны з 19.00 да апоўначы тут будуць дэманстравацца яркія святломузычныя шоу працягласцю 3 мінуты.

Да адкрыцця фантана Пальмы буйнейшым у свеце такім збудаваннем з'яўлялася "Месячная радуга" ў Рэспубліцы Карэя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі