Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 лютага 2022, 10:01

У Дамінікане адмяняюць усе антыкавідныя абмежаванні

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Дамініканы Ліус Абінадер прыняў рашэнне адмяніць усе антыкавідныя абмежавальныя меры, паведамляе ТАСС са спасылкай на сайт яго адміністрацыі.

"Такія меры, як нашэнне маскі, неабходнасць прад'яўлення карты вакцынацыі для доступу ў розныя ўстановы або абмежаванні ў грамадскіх месцах, з сённяшняга дня з'яўляюцца толькі асабістай адказнасцю кожнага з нас. Пасля доўгай барацьбы мы пачалі аднаўляць сваю свабоду. Мы будзем прадаўжаць сачыць за сітуацыяй. Краіна таксама можа быць упэўнена, што сёння наша сістэма аховы здароўя гатова да любых нечаканасцей", - сказаў Ліус Абінадер.

Прэзідэнт Дамініканы заклікаў грамадзян краіны прышчапляцца ад каранавіруса і праходзіць рэвакцынацыю.

У сакавіку 2020 года для прадухілення распаўсюджвання COVID-19 улады ўвялі каменданцкую гадзіну на ўсёй тэрыторыі краіны, закрылі авіязносіны і забаранілі высадку пасажыраў у партах. Пазней было аб'яўлена аб адкрыцці міжнародных пасажырскіх авіязносін і большай часткі атэляў. У кастрычніку 2021 года была адменена каменданцкая гадзіна.

У Дамінікане выявілі больш за 570 тыс. выпадкаў інфіцыравання каранавірусам, 4349 чалавек памерлі. Поўную вакцынацыю прайшлі 5,8 млн чалавек, што складае больш за палову грамадзян краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі