Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 чэрвеня 2022, 10:47

У Чэхіі заявілі аб планах Варшавы стварыць польска-ўкраінскую Рэч Паспалітую

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Польшча імкнецца стварыць новую Рэч Паспалітую, у якую ўвайшлі б польскія і ўкраінскія землі. Аб гэтым у сваім артыкуле для выдання iDNES.cz напісаў выканаўчы дырэктар Інстытута Вацлава Клауса (Чэхія) Іржы Вейгл, паведамляюць РІА Навіны.

Паводле слоў Вейгла, падзеі ва Украіне могуць стаць магчымасцю для Варшавы пашырыць свой уплыў на ўкраінскай тэрыторыі. Пры гэтым, паводле яго слоў, афіцыйная Прага зусім не супраць такіх імкненняў і нават гатова садзейнічаць ім. У той жа час бліжэйшыя саюзнікі Чэхіі - ФРГ і Аўстрыя - спрабуюць падыходзіць да гэтага пытання больш стрымана.

"Урад Чэхіі на дзіва заўзята бярэ на сябе ролю своеасаблівага секунданта Польшчы, якая імкнецца стварыць новую польска-ўкраінскую Рэч Паспалітую, што распасціралася б ад Балтыкі да Дняпра і Чорнага мора", - заявіў чэшскі аналітык.

Ён адзначыў, што цяперашнія рэаліі падзей ва Украіне дэманструюць, што шанцы Кіева атрымаць верх над Расіяй вельмі невялікія. Вейгл таксама лічыць, што цяпер чэшская палітыка адносна канфлікту ва Украіне вызначаецца радыкальнасцю поглядаў. Чэхіі трэба было б больш задумвацца аб уласных інтарэсах. "Суверэнная, упэўненая ў сабе і рацыянальная краіна павінна рэалістычна ацэньваць уласныя інтарэсы і магчымасці, падтрымліваць усё, што зніжае празмерныя рызыкі і пагрозы", - адзначае эксперт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі