Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 чэрвеня 2020, 14:11

У Чэхіі з 8 чэрвеня ўступае ў сілу новы этап змякчэння каранцінных мер

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Чэхіі з 8 чэрвеня ўступае ў сілу новы этап змякчэння мер каранціну, уведзеных для барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса, паведамляе Radio Prague International.

Як заявіў міністр аховы здароўя Чэхіі Адам Войцех, будзе дазволена праводзіць мерапрыемствы колькасцю да 500 чалавек. Правілы сацыяльнага дыстанцыравання адменяць пры наведванні тэатраў і кінатэатраў. Урад прыняў рашэнне павялічыць максімальную колькасць наведвальнікаў заапаркаў, батанічных садоў і дэндрарыяў да 250 чалавек на гектар. Раней быў устаноўлены ліміт да 150 чалавек. З 15 чэрвеня ўрад плануе поўнасцю адмяніць гэтыя абмежаванні.

Першы этап зняцця каранцінных мер уступіў у сілу 11 мая, калі адкрыліся тэрасы рэстаранаў, гандлёвыя цэнтры і цырульні. Затым у школы вярнуліся вучні малодшых класаў, а пры захаванні сацыяльнай дыстанцыі па вуліцы дазволілі хадзіць без медыцынскай маскі. З 25 мая для наведвальнікаў адкрыліся ўнутраныя памяшканні замкаў, заапаркаў і іншых культурных і забаўляльных аб'ектаў, таксама былі дазволены мерапрыемствы колькасцю да 300 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі