Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 чэрвеня 2021, 09:22

У Чэхіі выяўлены першы выпадак заражэння штамам каранавіруса "Лямбда"

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Чэхіі выяўлены першы выпадак лямбда-штаму каранавіруса, паведаміла Нацыянальная ацэначная лабараторыя грыпу і рэспіраторных вірусных захворванняў, што ўваходзіць у сістэму Міністэрства аховы здароўя краіны, паведамляе ТАСС.

"Вынікі лабараторных аналізаў пацвердзілі першы выпадак з'яўлення небяспечнага лямбда-штаму каранавіруса, які дамінуе ў Перу, - адзначаецца ў паведамленні. - Акрамя таго, у рэспубліцы пацверджана 120 выпадкаў заражэння штамам каранавіруса "Дэльта".

Штам "Дэльта" распаўсюджваецца ў Празе, на поўначы і паўночным усходзе Чэхіі, а таксама ў краі Высачына ў цэнтральнай частцы рэспублікі.

Вакцынацыя ад каранавіруса пачалася ў Чэхіі 27 снежня 2020 года. Поўны цыкл вакцынацыі прайшлі 3 101 617 жыхароў. У краіну паступаюць вакцыны вытворчасці амерыканскай кампаніі Pfizer і яе германскага партнёра BioNTech, амерыканскіх фірм Moderna і Johnson & Johnson, а таксама брытанска-шведскай кампаніі AstraZeneca.

У Чэхіі пражывае каля 10,7 млн грамадзян. За час пандэміі агульная колькасць інфіцыраваных каранавірусам склала 1 667 115, з іх вылечыліся 1 635 407, памерлі 30 298 жыхароў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі