Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 красавіка 2021, 12:19

У Чэхіі школы аднавілі вочнае навучанне

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эпідэміялагічная сітуацыя ў Чэхіі паляпшаецца, таму з сённяшняга дня за парты павінны вярнуцца вучні старэйшых класаў сярэдніх школ, а ў аўдыторыі ВНУ - студэнты выпускных курсаў. Такое рашэнне прыняло Міністэрства адукацыі, яно было ўзгоднена з Міністэрствам аховы здароўя краіны, паведамляе ТАСС.

Навучанне ў школах будзе праходзіць пры максімальным выкананні санітарна-эпідэміялагічных норм. Перыядычна павінна праводзіцца тэсціраванні вучняў і педагогаў на каранавірус.

У Карлаварскім, Пльзеньскім і Кралавеградзецкім краях Чэхіі ў дзіцячыя сады вернуцца ўсе выхаванцы. У астатніх рэгіёнах у дзіцячых садах, дзе санітарна-эпідэміялагічная сітуацыя застаецца больш складанай, пакуль працуюць толькі старэйшыя групы. Пачатковыя школы рэспублікі ўжо аднавілі вочнае навучанне з 12 красавіка.

У Чэхіі за час пандэміі агульная колькасць інфіцыраваных каранавірусам склала 1 619 383, з іх вылечыліся 1 524 146 чалавек. У краіне памерлі 28 962 жыхары з дыягназам COVID-19.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі