Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 чэрвеня 2021, 09:38

У Чэхіі амаль 30 тыс. сем'яў засталіся без святла з-за ліўняў

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ліўні, якія суправаджаюцца парывамі шквалістага ветру, выклікалі ўвечары 29 чэрвеня ў заходняй частцы Чэхіі ўздым узроўню вады ў рэках, спыненне руху паяздоў на 20 участках чыгункі і спыненне забеспячэння электрычнасцю каля 30 тыс. сем'яў у Пльзеньскім краі, паведамляе ТАСС са спасылкай на Чэшскае тэлебачанне.

Узровень вады ў рэках і вадаёмах падняўся ў Празе, Цэнтральначэшскім і Пльзеньскім краях. У Празе і Цэнтральначэшскім краі аб'яўлены першы - ніжэйшы з трох магчымых - узровень пагрозы ўзнікнення паводкі. У Пльзеньскім краі дзейнічае больш высокі - другі - узровень пагрозы паводкі.

Завалы з выкарчаваных і паламаных шквалістым ветрам дрэў на чыгуначных пуцях, а таксама збоі ў электразабеспячэнні прывялі да спынення паяздоў у Цэнтральначэшскім, Пльзеньскім, Карлаварскім і Паўднёвачэшскім краях. Праблемы на чыгунцы ўзніклі і ў краі Высачына (цэнтральная частка рэспублікі), дзе з-за дрэннага надвор'я спынены рух аўтатранспарту паміж 128-м і 129-м км міжнароднай скораснай магістралі, якая злучае Прагу з усходнімі рэгіёнамі рэспублікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі