ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 28 верасня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +13°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 жніўня 2020, 11:34

У Чэхіі 60 працэнтаў прадпрымальнікаў пацярпелі ад каранцінных мер

Фота  Reuters
Фота Reuters

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Негатыўныя наступствы крызісу, выкліканага пандэміяй COVID-19, у бізнес-сферы Чэхіі зведалі каля 60 працэнтаў апытаных, гэта значыць, больш за 500 тыс. прадпрымальнікаў. Аб гэтым паведамляе чэшскае "Радыё Прага".

Агучаныя даныя вынікаюць з праведзенага Чэшскім статыстычным упраўленнем апытання аб уплыве крызісу на рынак працы ў другім квартале 2020 года. Пераважная большасць назвала праблемы часовымі, але 28 працэнтаў прадпрымальнікаў лічаць, што з наступствамі пандэміі яны не змогуць справіцца нават пры падтрымцы дзяржавы.

Што датычыцца супрацоўнікаў фірм і карпарацый, наступствы каранціну зведалі 43 працэнты з іх, пры гэтым непераадольнымі іх назвалі каля 20 працэнтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі