Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 чэрвеня 2022, 11:17

У Бундэстагу заявілі аб згубным уплыве на нямецкую эканоміку эмбарга на нафту з РФ

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Увядзенне частковага эмбарга на расійскую нафту згубна для нямецкай эканомікі і прывядзе да дэіндустрыялізацыі краіны. Аб гэтым заявіў член камітэта Бундэстага ФРГ па абароне клімату і энергетыцы Штэфен Катрэ, паведамляе газета "Известия".

Штэфен Катрэ адзначыў, што ўжо назіраюцца цяжкасці ў вытворчасці з-за высокага кошту энерганосьбітаў. Паводле яго слоў, некаторыя сярэднія прадпрыемствы вымушаны падняць кошт сваёй прадукцыі на 20-30 працэнтаў з-за росту цэн на энергетыку, а гэта зробіць іх менш канкурэнтаздольнымі ў параўнанні з замежнымі кампаніямі. Іншыя ж прадпрыемствы абмяжоўваюць сваю вытворчасць або пераязджаюць за мяжу.

На думку Штэфена Катрэ, антырасійскія санкцыі ў цэлым аказваюць згубны ўплыў на прамысловасць і бізнес ФРГ. "Энергаёмістая прамысловасць перажыве беспрэцэдэнтную дэіндустрыялізацыю. Кампаніі фінансава аслаблены, што робіць іх лёгкай мішэнню для замежных канкурэнтаў", - падкрэсліў ён, дадаўшы, што і дамашнія гаспадаркі адчуваюць рост цэн на газ і электраэнергію на 200-400 працэнтаў.

У той жа час Штэфен Катрэ звярнуў увагу на тое, што Расія заўсёды была надзейным і пры гэтым недарагім экспарцёрам. "Было б пажадана і далей утрымліваць Расію ў якасці пастаўшчыка энергарэсурсаў. Санкцыі і эмбарга з боку ЕС або Германіі наносяць урон Германіі, а не Расіі", - заявіў ён.

Нямецкі палітык таксама выказаўся наконт магчымага ўвядзення эмбарга на газ з РФ. "З эканамічнага пункту гледжанна ФРГ не можа абысціся без расійскага газу. Альтэрнатывы ёсць, але і для паўнацэннага замяшчэння спатрэбіцца час", - удакладніў ён, дадаўшы, што пошук новых і больш дарагіх экспарцёраў зойме каля года або нават двух гадоў.

Акрамя таго, ён звярнуў увагу на магчымасць таго, што газаправод "Паўночны паток - 2" не будзе выкарыстоўвацца на працягу многіх гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі